25 – 26 жніўня ў Зэльве пройдзе традыцыйны, набіраючы вядомасць Ганненскі кірмаш.
У гэтым годзе мы сустрэнем свята ў юбілейны дзясяты раз. Як і раней, на свяце ў цэнтры ўвагі будуць коні. Кожны жадаючы зможа пракаціцца на фурманцы або брычцы. Арганізатары абяцаюць выставу-продаж караваяў, кірмаш рамёстваў, «Горад майстроў», атракцыёны для дзяцей, разнастайныя выставы.
На вуліцах райцэнтра разгорнуцца падворкі сельскагаспадарчых арганізацый, дзе на працягу дня для гасцей будуць праходзіць інтэрактыўныя абрадавыя мерапрыемствы. Культурная праграма падразумявае ўдзел калектываў з Латвіі, Польшчы. Гасцям і ўдзельнікам фестывалю прапануюць спыніцца ў аграсядзібах раёна, гасцініцах і базе адпачынку.
ГАННЕНСКІ КІРМАШ-2017: ПРАГРАМА СВЯТА
ПЯТНІЦА, 25 жніўня
ВАДАСХОВІШЧА «ЗАЛЬВЯНКА»
- 08.00–14.00 – «РЫБАЛОВЫ» – адкрыты конкурс аматараў рыбнай лоўлі.
- 18.00–20.00 – «РЫБНЫЯ СМАКІ» – конкурс страў з рыбы (юшка і г.д.).
- 18.00–20.00 – «СПАРТЫЎНЫЯ ЗАБАВЫ» – гульня «Гарады».
19.00–20.00 – «ВОДНЫЯ ЗАБАВЫ» – шоу на воднай гладзі (заплыў на матрацах, заплыў на лодках, заплыў «на чым папала»).
- 20.00–20.10 – узнагароджанне пераможцаў конкурсаў.
- 20.10–20.40 – «ЗАПРАШАЕМ НА КІРМАШ» – тэатралізаванае прадстаўленне.
- 20.40–21.40 – «МУЗЫЧНЫ ФАНТАН» – эстрадны канцэрт з удзелам кавер-бэнда «TimeOut» з г.Мінска.
- 21.40–01.00 – «ПЛЯЖНАЕ ДЫСКА» – танцавальны марафон (цана – 2.00 руб.).
АГРАГАРАДОК ЕЛКА
Дом культуры
- 11.00–15.00 – «Сынкавіцкая царква – сакральнасці і таямніцы» – канферэнцыя.
АГРАСЯДЗІБА «ВЕРАС»
- 12.00 – «Стварэнне рэгіянальных, крэатыўных турпрадуктаў на аснове інтэрпрэтацыі культурнай і прыроднай спадчыны» – трэнінг.
СУБОТА, 26 жніўня
ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА
Плошча
- 12.00–12.20 – «ВІВАТ, КІРМАШ» – тэатралізаванае адкрыццё свята.
- 12.20–13.30 – канцэрт ансамбля «Сваякі», Брэсцкая вобласць.
- 13.30–14.00 – канцэрт творчага калектыва з г.Яўнелгава, Латвія.
- 14.00–14.30 – «КІРМАШОВАЕ ВЯСЕЛЛЕ» – сапраўдны вясельны абрад.
- 14.30–15.00 – канцэрт ансамбля цыганскай песні «Джана Рома».
- 15.00–15.10 – «КІРМАШОВЫЯ КОНКУРСЫ» – падвядзенне вынікаў конкурсаў: гандлёвых месцаў, кірмашовых падворкаў, караваяў.
ВЫСТАВАЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА
Каля культурна-забаўляльнага цэнтра «Феерыя»
- 12.00–18.00 – «СІМВАЛ КІРМАШУ» – конкурс на самага арыгінальнага каня.
РАМЕСНАЯ ПЛЯЦОЎКА
Цэнтральны сквер
- 12.15–18.00 – «КІРМАШ РАМЁСТВАЎ» – падворкі раённых дамоў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы, конкурс караваяў.
ГІСТАРЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА
Вуліца Перамогі
- 12.15–21.00 – «КІРМАШОВЫЯ СУСТРЭЧЫ» – падворкі сельскагаспадарчых арганізацый.
- 12.15–21.00 – «ЭХ, ПРАКАЧУ!» – падарожжа на брычках, павозках.
- 14.00–15.20 – «РЫЦАРСКАЕ ШОУ» – выступленне клуба «Гівойт» з г.Мінска.
- 15.20–15.50 – «ЗВІНЯЦЬ ЗВОНЧЫКІ» – конкурс на лепшую павозку.
ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА
Вуліцы Савецкая, Акадэміка Жэбрака, Паркавая
- 12.15–21.00 – «КІРМАШОВЫЯ ІНСТАЛЯЦЫІ» – падворкі ўстаноў і арганізацый г.п.Зэльва.
- 12.15–24.00 – «КІРМАШОВЫ КУФАР» – гандлёвыя рады, прыватны гандаль.
ДЗІЦЯЧАЯ ПЛЯЦОЎКА
Вуліца Савецкая
- 12.15–21.00 – «ДЗІЦЯЧЫЯ ЗАБАВЫ» – атракцыёны («Горкі», «Батут» і інш.).
КОННАЯ ПЛЯЦОЎКА
Паркавая зона
- 12.15–18.00 – «КІРМАШОВАЯ ГІПІКА» – выстава коней.
- 12.15–21.00 – катанне на конях.
- 16.00–16.30 – шоу з удзелам коннага клуба «Троя».
ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА
Плошча
- 18.00–19.00 – «ВЕСЯЛІСЯ НЕ ЖУРЫСЯ» – гульнёва-забаўляльная праграма.
- 19.00–19.10 – «КІРМАШОВЫЯ КОНКУРСЫ» – падвядзенне вынікаў конкурсаў: на самага арыгінальнага каня, на самага актыўнага пакупніка.
- 19.10–20.30 – эстрадны канцэрт выканаўцаў з г. Мінска.
- 20.30–21.50 – «КІРМАШОВЫ ПАДАРУНАК» – эстрадны канцэрт з удзелам Германа і шоу-балета «Феерыя», г.Мінск.
- 21.50–24.00 – «БЫВАЙ, КІРМАШ!» – закрыццё свята з удзелам шоу тэатра Кустава.
ТАНЦАВАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА
Раённы дом культуры
- 24.00–04.00 – пена-лазерна-танцавальнае шоу (цана – 5.00 руб.).
Арганізатары маюць права ўносіць змяненні ў праграму.